У турніры прынялі ўдзел 8 каманд з усіх ВНУ абласнога цэнтра - ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ, ГДАУ.
Удзельнікі спаборнічалі ў розных тэматыках, ад эканомікі і палітыкі да культуры і грамадскіх праблем. Кожная каманда прадстаўляла свой пункт погляду на зададзеную тэму, а затым абмяркоўвала яе з апанентамі, імкнучыся пераканаць журы ў правільнасці сваіх аргументаў.
Этап конкурсу быў напружаным і захапляльным. Удзельнікі праявілі не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і выдатныя камунікатыўныя навыкі. Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі прызамі і сертыфікатамі, а таксама атрымалі запрашэнне на наступны этап спаборніцтва.
Пераможцам рэгіянальнага этапа конкурсу стала каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у складзе якой увайшлі студэнты юрыдычнага факультэта Дзямід Орда і Кірыл Казімірэнка. Менавіта яны прадставяць Гродзенскую вобласць у Рэспубліканскім этапе конкурсу.
Другое месца заняла каманда Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта. Яны разам з пераможцамі будуць прымаць удзел на Рэспубліканскім этапе конкурсу.
Намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Святлана Вараніца таксама адзначыла лепшых ігракоў фіналу. Імі сталі студэнты Купалаўскага ўніверсітэта – студэнт юрыдычнага факультэта Цімацей Міхайлоўскі і студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Сяргей Кулеш.
«Усебеларуская Ліга дэбатаў» стала не толькі пляцоўкай для абмену думкамі і вопытам, але і месцам, дзе маладыя таленты маглі праявіць сябе і знайсці новых сяброў і саюзнікаў. Гэты конкурс стаў яркай падзеяй у жыцці студэнцкай супольнасці Беларусі і пацвердзіў значнасць дэбатаў як інструмента развіцця асобы і грамадства.
Дзякуем усім удзельнікам за яркую гульню і жадаем пераможцам годна прадставіць Купалаўскі ўніверсітэт і Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім этапе конкурсу «Усебеларуская Ліга дэбатаў»!
20 сакавіка на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся фінал рэгіянальнага этапа Рэспубліканскага конкурсу «Усебеларуская Ліга дэбатаў». Купалаўцы прадставяць Гродзенскую вобласць на рэспубліцы.
































