Пераможцаў вызначылі ў дзвюх намінацыях. Удзельнікі маглі выбраць верш каханага аўтара і зачытаць яго. Таксама ў купалаўцаў была магчымасць скласці ўласны твор і падзяліцца ім.
Больш за 30 чалавек сыгралі на струнах сваёй душы і зачыталі цудоўныя паэтычныя радкі. Журы было не вельмі проста выбраць пераможцаў, бо кожны ўдзельнік быў унікальны! Але конкурс ёсць конкурс.
У намінацыі «Аўтарскае чытанне» 1 месца заняла Анлегіна Целеш, студэнтка педагагічнага факультэта. 2 месца ў Дар'і Ціханчук, студэнткі факультэта псіхалогіі, і Марыі Краснюк, студэнткі філалагічнага факультэта. 3 месца занялі Вікторыя Давідзенак, студэнтка факультэта псіхалогіі, і Віялета Запаснік, студэнтка факультэт мастацтваў і дызайну.
У намінацыі «Мастацкае чытанне» 1 месца ў Паліны Сачковай, студэнткі педагагічнага факультэта. 2 месца занялі Вікторыя Урбановіч, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, і Кацярына Кандрацюк, студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну. 3 месца ў Алесі Унуковіч, студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі, і Вольгі Хімерык, студэнткі педагагічнага факультэта.
Спецыяльнай намінацыяй «За творчую арыгінальнасць» ад прафсаюзнага камітэта навучэнцаў універсітэта быў адзначаны Даніэль Эскандэр, студэнт факультэта псіхалогіі.
Конкурс, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі, ужо стаў традыцыйным. Штогод студэнты пранікаюцца духам паэтычнай творчасці і раскрываюць свае таленты.



























