Рэйтынг універсітэтаў свету THE World University Rankings 2025 (THE WUR 2025) уключае 2092 універсітэты са 108 краін, яшчэ 768 універсітэтаў пазначаны ў спісе са статусам «рэпарцёр». Гэты статус прысвойваецца рэйтынгам, як прызнанне актыўнасці і памкненняў УВА, якія падалі дадзеныя, але якія яшчэ недастаткова адпаведныя строгім крытэрам для атрымання рэйтынгу.
ГрДУ імя Янкі Купалы ў THE WUR 2025 мае статус "рэпарцёр" (упершыню ўніверсітэту ён прысвоены ў 2022 годзе).
Усяго ў THE WUR 2025 прадстаўлена 9 беларускіх універсітэтаў: БДУ прысвоена месца 1501+, акрамя ГрДУ імя Янкі Купалы статус "рэпарцёр" прысвоены БДМУ, БДУІР, ГДУ імя Ф. Скарыны, ГомДМУ, ГДМУ, УГА МНС, ВДТУ.