Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Студзень 2025 10:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца рэпетыцыйнае тэсціраванне

Паважаныя абітурыенты, запрашаем прыняць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні ў рамках 2-га этапа РТ у ГрДУ імя Янкі Купалы. Тэставанне вы можаце прайсці па 15 навучальных прадметах. Наш універсітэт дае магчымасць двойчы прайсці тэсціраванне па адным прадмеце, выканаўшы тэсты розных варыянтаў.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне праводзіцца ў тры этапы. Першы ўжо адбыўся, ён праходзіў з кастрычніка па снежань 2024 года. Другі этап пройдзе з 10 студзеня па 20 лютага, а трэці - з сакавіка па красавік.

Рэпетыцыйнае тэсціраванне дае каштоўныя магчымасці. Дзеці знаёмяцца з тэматыкай, тыпамі і формамі тэставых заданняў. Могуць праверыць узровень ведаў і падрыхтоўкі па выбраных прадметах і намеціць шляхі больш эфектыўнай падрыхтоўкі да іспытаў. Не менш важны момант - адпрацоўка тэхнікі запаўнення бланка адказаў і псіхалагічная падрыхтоўка да будучых выпрабаванняў.

Дадатковую інфармацыю аб структуры тэставых заданняў вы можаце знайсці на сайце.

Не прапусціце магчымасць падрыхтавацца да ЦТ больш эфектыўна! Сачыце за абнаўленнямі і актуальнай інфармацыяй на рэсурсах Купалаўскага ўніверсітэта.

Для дадатковай кансультацыі і пытанняў, калі ласка, звяртайцеся па наступных кантактах:

Тэлефоны: +375 (33) 35 44 500; 8 (0152) 39 58 74; 8(0152) 39 58 78.

 

photo 5471908336946504228 y