Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Студзень 2025 13:10

Купалаўцы рэалізавалі сумесны праект з баскетбольнай камандай «Гродна-93-ГрДУ»

basketbolКупалаўскі ўніверсітэт імкнецца рабіць адукацыю максімальна практыка-арыентаванай. Студэнты рыхтуюць навуковыя працы для арганізацый і прадпрыемстваў, праходзяць практыку і вучацца ў прафесіяналаў. Таксама рэалізуюцца розныя праекты. Так, студэнткі 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму распрацавалі і рэалізавалі сумесны праект з баскетбольнай камандай «Гродна-93-ГрДУ» і рэдакцыяй абласнога выдання «Гродзенская праўда».

Выконваючы заданне ў рамках дысцыпліны «Карпаратыўныя медыя», Ангеліна Беразоўская, Дар'я Якусевіч і Ганна Вашкевіч працавалі над стварэннем партнёрскага медыяпраекта. Студэнты прыдумалі правесці сярод баскетбалістаў «Тайнага Дзеда Мароза», а гісторыю пра гэта расказаць у маляўнічым лонгрыдзе.

Праект «Баскетбольныя вакацыі» распавядае пра неверагодна прыгожую гульню, дасягненні баскетбольнага клуба «Прынямонне», будучыню маладых гульцоў вачыма іх трэнера і атмасферы навагодняга цуду. Героямі сталі сем рабят з каманды «Гродна-93-ГрДУ» і галоўны трэнер Артур Арлавец.

Пазнаёміцца ​​з праектам можна па спасылцы.