Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Жнівень 2025 10:36

ФОТАФАКТ: удзельнікі Летняй школы беларускай мовы і культуры наведалі з экскурсіяй Мірскі і Нясвіжскі замкі

Знаёмства з жамчужынамі беларускай гісторыі прайшло 8 жніўня. У Мірскім замку ўдзельнікі школы акунуліся ў сярэднявечную атмасферу, вывучаючы магутныя сцены і разглядаючы экспазіцыі. У Нясвіжы іх чакала знаёмства з раскошнымі інтэр'ерамі залаў і гісторыяй роду Радзівілаў.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць замежным гасцям больш глыбока зразумець культуру Беларусі і натхняюць іх на далейшае вывучэнне мовы.