Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 06 Кастрычнік 2025 10:17

У Купалаўскім універсітэце далі старт 5-му сезону Студыі праектаў і стартапаў

IMG 31593 кастрычніка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся першы арганізацыйны сход Студыі праектаў і стартапаў. Мерапрыемства сабрала студэнтаў 2-3 курсаў, якія жадаюць пагрузіцца ў свет інавацыйных праектаў.

На сустрэчы кіраўнік студыі Алена Разава падрабязна расказала ўдзельнікам аб праграме. Яна ўключае сем насычаных модуляў, у рамках якіх ахопліваюцца ўсе этапы стварэння стартапа: ад генерацыі ідэі да прававых асаблівасцей афармлення бізнесу. Таксама пройдзе тры воркшопы, дзе ўдзельнікі будуць абмяркоўваць ідэі, прэзентаваць свой прагрэс і атрымліваць зваротную сувязь, а таксама прадугледжана практычная праца з экспертамі і паспяховымі бізнесменамі.

Ужо на гэтым тыдні, 10 кастрычніка, на ўдзельнікаў чакае першы семінар, дзе яны пачнуць рабіць першыя крокі ў свет прадпрымальніцтва.