Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 07 Кастрычнік 2025 09:42

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў адаптацыйны трэнінг для маладых спецыялістаў універсітэта

8G0A2888 26 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце быў арганізаваны трэнінг для маладых спецыялістаў з мэтай аблягчэння іх уваходжання ў прафесійнае асяроддзе і развіцця неабходных навыкаў.

Вядучым трэнінгу выступіла кандыдат псіхалагічных навук, практыкуючы псіхолаг, дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Гіжук. Праграма трэнінгу была пабудавана з улікам спецыфікі працы ва ўніверсітэце, а інтэрактыўны фармат дазволіў удзельнікам атрымаць не толькі тэарэтычныя, але і практычныя навыкі, неабходныя для іх далейшай прафесійнай дзейнасці.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы асаблівая ўвага надаецца адаптацыі новых супрацоўнікаў, каб кожны з іх адчуваў сябе часткай дружнай каманды.