Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 14 Кастрычнік 2025 15:50

ФОТАФАКТ: Купалаўцы прынялі ўдзел у акцыі да Дня маці

14 кастрычніка ў холе галоўнага корпуса ГрДУ імя Янкі Купалы студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта з асаблівым трапятаннем паўдзельнічалі ў віншавальнай акцыі «Паштоўка маме!».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Першасная арганізацыя Купалаўскага ўніверсітэта ГА «БСЖ» і факультэт эканомікі і кіравання, стварыўшы цёплую атмасферу, дзе кожны змог выказаць любоў і падзяку самаму важнаму чалавеку ў жыцці – сваёй маці.