Форум праводзіцца з мэтай умацавання партнёрства паміж Расіяй і Беларуссю праз актыўнае ўцягванне моладзі, якое садзейнічае захаванню і прымнажэнню агульных традыцый, стварэнню прасторы для дыскусій і запуску новых сумесных ініцыятыў.
У рамках першага дня канферэнцыі купалаўцы прынялі ўдзел у квізе па гісторыі Саюзнай дзяржавы і наведалі розныя маладзёжныя прасторы горада.
У другі дзень для ўдзельнікаў форуму была праведзена прэзентацыя дзейнасці Міністэрства маладзёжнай палітыкі Тульскай вобласці ў фармаце інтэрактыўнай пляцоўкі. Пасля чаго адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму і пленарнае пасяджэнне па тэме: "Развіццё маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы". Акрамя таго, на другі дзень купалаўцы наведалі рабочую пляцоўку па распрацоўцы Стратэгіі маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.
У трэці дзень прайшла дыскусійная пляцоўка "Роля моладзі ў захаванні гістарычнай памяці", на якой выступіла Алена Сіманава, дэпутат Тульскай гарадской Думы, старшыня Савета аддзялення Расійскага гістарычнага таварыства ў Тульскай вобласці, кіраўнік Цэнтра рэгіянальных гістарычных даследаванняў Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л.М. Талстога, доктар гістарычных навук, прафесар. Пасля пляцоўкі адбылася практычная работа па групах з профільнымі экспертамі-практыкамі, абмен вопытам і абмеркаванне праблемных пытанняў.
Кульмінацыяй XIII Расійска-Беларускага маладзёжнага форуму стала наведванне парку "Патрыёт" і Музея абароны Тулы, што падкрэсліла важнасць гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання.
Моладзевы форум стаў магутным стымулам для студэнтаў у развіцці іх лідарскіх якасцяў, камунікатыўных навыкаў і фармаванні актыўнай грамадзянскай пазіцыі.
З 16 па 19 лістапада ў г. Тула праходзіў XIII Расійска-Беларускі маладзёжны форум, удзельнікамі якога сталі студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Расціслаў Сіроцкі і студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Мар'я Мацюк.
