Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 12 Снежань 2025 12:29

«Ці быў Янка Купала ў Гродне?»: У Купалаўскім універсітэце абмеркавалі гродзенскі перыяд жыцця вядомага беларускага паэта

photo 2025 12 12 12 05 05110 снежня ў рамках цыкла публічных дыскусій «Інтэлектуальныя асяроддзі», які праводзіць студэнцкі навукова-даследчы гурток «НіКа», прайшла дыскусія на тэму «Ці быў Янка Купала ў Гродне?».

Перад студэнтамі і выкладчыкамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму выступіла загадчык навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Марыя Барткова. У сваёй прамове яна не толькі дала адказ на пастаўленае пытанне, але і падзялілася са слухачамі дэталямі правядзення даследчай працы.

Марыя Барткова падрабязна расказала ўдзельнікам гуртка пра асаблівасці навукова-пошукавай дзейнасці, якая праводзіцца пры вывучэнні і рэканструкцыі біяграфіі паэта. Асаблівую цікавасць у студэнтаў і выкладчыкаў выклікала частка лекцыі, прысвечаная фактам жыцця Янкі Купалы, звязаным з яго візітам у Гродна ў 1940 годзе.