Навуковая ступень кандыдата філасофскіх навук прысуджана Таццяне Баярчук, намесніку дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Абарона дысертацыі «Міжэтнічная талерантнасць у сучасным беларускім грамадстве: сацыякультурнае значэнне і перспектывы развіцця» па спецыяльнасці 24.00.01 – тэорыя і гісторыя культуры адбылася 19 верасня 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.14.03 пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». Навуковы кіраўнік – Раманаў Алег Аляксандравіч, доктар філасофскіх навук, прафесар, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Навуковая ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана Кірылу Ананьку, выпускніку аспірантуры ўніверсітэта 2024 года. Абарона дысертацыі «Беларускія гімназіі ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.)» па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя адбылася 15 кастрычніка 2025 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.40.01 пры Дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Навуковы кіраўнік – Горны Аляксандр Сяргеевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін.