Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Студзень 2026 15:29

На факультэце мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся выпуск маладых спецыялістаў

014516 студзеня ў Купалаўскім універсітэце прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам факультэта мастацтваў і дызайну.

Свой шлях у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршылі 15 студэнтаў завочнай скарочанай формы навучання, якія на працягу трох з паловай гадоў вывучалі запатрабаваную і сучасную спецыяльнасць «Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка».

За выдатныя поспехі ў вучобе дыплома асаблівага ўзору (з адзнакай) была ўдастоена Ірына Самушчанка.