Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Студзень 2026 11:38

Выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта правялі прафарыентацыйную сустрэчу ў Мацвееўскай сярэдняй школе

photo 2026 01 22 10 48 3620 студзеня ў Мацвееўскай сярэдняй школе прайшла прафарыентацыйная сустрэча са старшакласнікамі, якую правялі прадстаўнікі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На мерапрыемстве будучым абітурыентам расказалі пра адукацыйныя магчымасці факультэта, асаблівасці паступлення і навучання, а таксама пазнаёмілі са студэнцкім і творчым жыццём.

Ад кафедры беларускай філалогіі перад навучэнцамі выступілі загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская, дацэнты кафедры беларускай філалогіі Святлана Тарасава і Руслан Казлоўскі. У сваіх выступленнях яны расказалі будучым абітурыентам аб асаблівасцях паступлення на спецыяльнасць «Беларуская філалогія». А таксама надалі ўвагу пытанням уступных іспытаў, спецыфіцы навучання, фальклорным практыкам і магчымасцям праходжання Школы беларускага філолага, якая дазваляе паглыблена пазнаёміцца ​​з выбранай спецыяльнасцю яшчэ да паступлення ва ўніверсітэт. Студэнтка 3 курса Касцецкая Анжэла падзялілася з будучымі абітурыентамі сваім вопытам паступлення і навучання па спецыяльнасці «Беларуская філалогія".

Пра спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы» і «Рамана-германская філалогія (англійская)» расказала Святлана Дашкевіч, старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі. Сваім асабістым вопытам паступлення і студэнцкага жыцця падзяліліся студэнты 1 курса Паліна Лісоўская, Уладзіслава Сак, Лізавета Палын і Анастасія Харошка.

Старшы выкладчык кафедры рамана-германскай філалогіі Вольга Мяцеж падзялілася з будучымі абітурыентамі інфармацыяй пра спецыяльнасць «Рамана-германская філалогія (нямецкая)». Вольга Аляксандраўна расказала пра перспектывы вывучэння нямецкай мовы, асаблівасці праграмы і магчымасці пасля выпуску.

Кульмінацыяй сустрэчы стала выступленне народнага фальклорнага ансамбля «Чараўніцы», які прадэманстраваў сувязь філалогіі, культуры і традыцый.