Гэтае прызнанне стала лагічным вынікам глыбокай уцягнутасці выкладчыка ГрДУ імя Янкі Купалы Вольгі Крамлёвай у распрацоўку і рэалізацыю стратэгічных дакументаў. Найважнейшым этапам гэтай работы з'яўляецца зацвярджэнне Рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці да 2040 года.
Практычныя крокі па рэалізацыі стратэгіі былі абмеркаваны 25 сакавіка на круглым стале «Партнёрства ў інтарэсах рэалізацыі рэгіянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Гродзенскай вобласці» ў Астравецкім раёне. Эксперты, сярод якіх была і Вольга Крамлёва, засяродзіліся на пытаннях «зялёнай» эканомікі, энергетычнай трансфармацыі і павышэння якасці жыцця ў малых населеных пунктах. Астравецкі раён тут выступае як узорная пляцоўка: дзякуючы рабоце Беларускай атамнай электрастанцыі наша краіна не толькі закрывае 40% сваіх патрэбнасцей у электраэнергіі, але і штогод скарачае выкіды забруджвальных рэчываў на 7 млн тон.
Сёння Беларусь займае ганаровае 32-е месца сярод 167 краін свету ў глабальным рэйтынгу Мэт устойлівага развіцця, а поспех Купалаўскіх вучоных – гэта важная частка гэтага высокага нацыянальнага выніку.
Падзякі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь В.У. Татарыновіча за значны ўклад у рэалізацыю Мэт устойлівага развіцця і прасоўванне Павесткі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ўдастоена дацэнт кафедры экалогіі Вольга Крамлёва.




