Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Красавік 2026 13:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная дакладным навукам

IMG 142217 красавіка на факультэце матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачала сваю працу XVI Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя-конкурс навукова-даследчых работ навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнтаў ВНУ «Ад Альфа да Амегі…». Працягнецца канферэнцыя да 18 красавіка.

Традыцыйна канферэнцыя будзе праходзіць па чатырох напрамках: алгебра, геаметрыя і матэматычны аналіз; прыкладная матэматыка; камп'ютарныя навукі і праграміраванне; робататэхніка і штучны інтэлект.

У межах канферэнцыі-конкурсу ўдзельнікі прадставяць навукова-даследчыя працы і навуковыя артыкулы, а таксама абмяркуюць іх вынікі. Па выніках мерапрыемства адбудзецца ўзнагароджанне аўтараў найлепшых работ.