Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Красавік 2026 16:22

Беларусь вачыма студэнта з КНР: замежныя студэнты наведалі Бярозаўку і Мір

540931297677220804215 красавіка замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Кітайскай Народнай Рэспублікі здзейснілі экскурсію па гістарычных і прамысловых цэнтрах Беларусі. Экскурсія па маршруце Гродна - Бярозаўка - Мір - Гродна стала часткай праграмы па адаптацыі замежных грамадзян і знаёмству з нацыянальнай спадчынай нашай краіны.

Арганізатарам паездкі выступіў факультэт псіхалогіі ў асобе старшага выкладчыка кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Святланы Шушкевіч.

У рамках экскурсіі купалаўцы наведалі ААТ «Шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы, дзе на свае вочы назіралі за працэсам выдзімання крышталя. Акрамя таго, удзельнікі наведалі музей прадпрыемства, дзе даведаліся пра гісторыю прадпрыемства і пазнаёміліся з унікальнымі тэхнікамі беларускіх майстроў.

У другой частцы паездкі студэнты наведалі Замкавы комплекс “Мір”, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Купалаўцы дакрануліся да гісторыі беларускага сярэднявечча: узняліся на абарончыя вежы, прагуляліся па галерэях і агледзелі музейныя экспазіцыі.

Такія мерапрыемствы садзейнічаюць умацаванню міжнароднага супрацоўніцтва, дапамагаюць замежным студэнтам лепш зразумець менталітэт і культуру прымаючай краіны, а таксама ствараюць цёплую атмасферу студэнцкага брацтва.