Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 15 Май 2026 14:15

Традыцыі, веды і адзінства: маладыя спецыялісты ГрДУ імя Янкі Купалы пазмагаліся ў інтэлектуальнай гульні

IMG 967014 мая, напярэдадні Міжнароднага дня сям'і, у Купалаўскім універсітэце адбылася інтэлектуальная гульня для маладых спецыялістаў «Сям'я захавальнік традыцый». Мерапрыемства аб'яднала супрацоўнікаў ВНУ ў імкненні не толькі прадэманстраваць эрудыцыю, але і глыбей асэнсаваць культурную спадчыну Беларусі.

У атмасферы сяброўскага саперніцтва ўдзельнікі прайшлі праз серыю інтэлектуальных выпрабаванняў. Пытанні датычыліся гісторыі і культуры беларускай сям'і, а таксама вечных каштоўнасцей, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Па выніках інтэлектуальнай гульні першае месца заваявала каманда «Тры сястры». Другое месца падзялілі паміж сабой дзве каманды «СМС (Рада маладых спецыялістаў)» і «СМС 2.0». На трэцім месцы апынуліся каманды «Радня» і «Вялікая сям'я».

Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў! Няхай каштоўнасці, якія абмяркоўваюцца ў ходзе гульні, стануць надзейнай апорай у жыцці кожнага купалаўца.