Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Май 2026 19:17

У Купалаўскім універсітэце пройдзе фестываль «Купалаўцы – за здаровы лад жыцця»

IMG 1080 41 чэрвеня ў 14:00 на стадыёне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вуліцы Захарава, 32 адбудзецца традыцыйны спартыўны фестываль у рамках фізкультурна-аздараўленчага мерапрыемства «Купалаўцы – за здаровы лад жыцця».

Свята спорту, здароўя і выдатнага настрою аб'яднае супрацоўнікаў і студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама навучэнцаў каледжаў.

У праграме фестывалю запланаваны: цырымонія ўрачыстага адкрыцця, маштабная спартыўная размінка, здача нарматываў Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь. У гэты ж дзень будуць падведзены вынікі спаборніцтваў. Пераможцаў і прызёраў чакае ўрачыстае ўзнагароджанне Ганаровымі граматамі.

Запрашаем аматараў актыўнага ладу жыцця, а таксама балельшчыкаў падтрымаць свае каманды і зарадзіцца энергіяй!