Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 17 Чэрвень 2026 11:46

У ГрДУ імя Янкі Купалы адкрылі падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў дактарантуры па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя

IMG 9144На падставе рашэння калегіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 27.05.2026 № 9/12 у адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10.06.2026 № 262 «Аб адкрыцці падрыхтоўкі» ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» адкрыта падрыхтоўка па спецыяльнасці 07.00.02 – айчынная гісторыя (гістарычныя навукі) для рэалізацыі адукацыйнай праграмы дактарантуры.

Цяпер у ГрДУ імя Янкі Купалы падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў дактарантуры можа ажыццяўляцца па чатырох спецыяльнасцях: 01.01.01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз; 01.01.02 – дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальнае кіраванне; 01.04.05 – оптыка; 07.00.02 – айчынная гісторыя.