У 12:00 па ўсёй Рэспубліцы Беларусь эфір радыё- і тэлеканалаў запоўняць рытмічныя ўдары метранома, у грамадскіх месцах прагучыць трагічная мелодыя рэквіема, а транспарт спыніцца і выдасць працяглыя гудкі.
Запрашаем кожнага купалаўца, дзе б ён ні быў, далучыцца да хвіліны маўчання і аддаць даніну павагі тым, хто ахвяраваў жыццём дзеля мірнага неба над нашымі галовамі.
22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, пройдзе хвіліна маўчання ў памяць аб героях і нявінных ахвярах тых суровых гадоў.