Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Чэрвень 2026 09:39

ФОТАФАКТ: супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да абласнога суботніка

Купалаўцы сталі часткай маштабнай падзеі, якая прайшла 20 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці. Удзельнікі прывялі ў парадак свае працоўныя месцы, унёсшы ўклад у агульнае добраўпарадкаванне ўніверсітэта.

Удзел у суботніку стаў для купалаўцаў добрай традыцыяй. Такія ініцыятывы, паводле слоў арганізатараў, аб'ядноўваюць калектыў, фарміруюць пачуццё асабістай адказнасці і дапамагаюць падтрымліваць парадак.