Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 10 Ліпень 2026 15:35

ФОТАФАКТ: рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка праверыла гатоўнасць корпуса да асноўнага этапу прыёмнай кампаніі

Прыёмная кампанія ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы набірае абароты. Напярэдадні асноўнага этапа Ірына Фёдараўна сумесна з членамі прыёмнай камісіі асабіста праверыла гатоўнасць корпуса да прыёму абітурыентаў. Яна ацаніла арганізацыю памяшкання, у якім будзе праходзіць прыём дакументаў, зручнасць навігацыі, а таксама гатоўнасць валанцёраў.

Нагадаем, што асноўны этап прыёмнай кампаніі ў Купалаўскім універсітэце пачнецца 12 ліпеня і працягнецца да 1 жніўня. Прыём дакументаў будзе праводзіцца штодзень з 9:00 да 18:00.