Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 17 Ліпень 2026 08:39

ФОТАФАКТ: у ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць пяты дзень прыёмнай кампаніі

Прыём дакументаў у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы не думае змяншаць абароты! Сёння, 16 ліпеня, праходзіць пяты дзень прыёмнай кампаніі.

Па выніках чатырох дзён у Купалаўскі ўніверсітэт ужо падалі дакументы 2320 студэнтаў, з якіх 1659 – на дзённую форму навучання, 79 – на завочную, 558 – на завочную скарочаную форму і 24 – звыш плана прыёму. Таксама 361 заява на паступленне зарэгістравана ад абітурыентаў-жыхароў іншых абласцей Беларусі. Лідзіруючую пазіцыю займаюць Брэсцкая і Мінская вобласці.

Заўтра, 17 ліпеня – апошні дзень прыёму дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платную форму навучання на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты (для ваеннага факультэта апошні дзень – 19 ліпеня). Абітурыентаў чакаюць унутраныя іспыты, якія пройдуць з 18 па 25 ліпеня. Паступленне на платную форму навучання працягнецца да 1 жніўня.