Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Ліпень 2026 14:40

У Купалаўскім універсітэце пройдзе навуковая канферэнцыя, прысвечаная літаратуры і мастацтву

IMG 3001Кафедра рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кафедра тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта і кафедра рускай літаратуры Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у XXI Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі». Мерапрыемства пройдзе з 24 да 26 верасня.

ППраблемнае поле канферэнцыі прадугледжвае наступныя тэмы: «Актуальныя коды vs універсальная / нацыянальная топіка ў тэксце», «Сітуацыя я і іншыя, я як Іншы ў суб'ектнай арганізацыі тэксту», «Тыпалогія герояў часу: «лішнія», «стомленыя», «авантурысты», «шукальнікі шчасця», «пераможцы» /«няшчасныя», «няўдачнікі», «ахвяры»; новыя Франкенштэйны, монстры, дэманы, зомбі; кібаргі, аблічбаваныя копіі як жыццё пасля смерці», «Хранатоп «тут і цяпер», паэтыка штодзённасці і віртуальнага часу/прасторы», «Праблематызацыя мяжы паміж выдумкай і рэальнасцю: паэтыка экстатычнага», «Інтэрнэт як новы міф і ўтопія: антрапалогія будучыні», «Хаос vs Космас як аўтарская ўстаноўка: фенаменалагічна дакладнае апісанне свету і (не)магчымасць яго ацэньвальнага ўспрымання» і «Мовы мяжы / памежжа і пераходу ў літаратуры і мастацтве; візуальны паварот і яго антрапалагічныя наступствы; візуальнае ўспрыманне і яго нацыянальная спецыфіка». Таксама на канферэнцыю могуць быць пададзены матэрыялы, якія адпавядаюць яе тэме, у рамках іншых напрамкаў даследавання.

Мерапрыемства пройдзе ў анлайн і афлайн-фармаце. Рабочыя мовы - руская, беларуская і англійская.

Каб прыняць удзел у навуковым мерапрыемстве, неабходна не пазней за 5 верасня прайсці рэгістрацыю. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што ўдзельнікамі могуць стаць не толькі прадстаўнікі філалагічных спецыяльнасцей, але і іншых гуманітарных навук.

Па ўзніклых пытаннях можна звяртацца па адрасе электроннай пошты: conference.rusphil.hrodna@gmail.com

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!