Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 29 Ліпень 2026 16:57

Увага, абітурыенты! У ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца прыём дакументаў!

IMG 5594У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прыёмная кампанія паступова рухаецца да свайго завяршэння. Аднак у абітурыентаў усё яшчэ ёсць магчымасць стаць часткай вялікай купалаўскай сям'і – падача дакументаў на платную форму атрымання адукацыі і ў каледжы ВНУ яшчэ працягваецца!

Нагадаем, што прыём дакументаў на платную форму навучання ў ГрДУ імя Янкі Купалы працягнецца па 1 жніўня. Прыём дакументаў ажыццяўляецца штодзень па адрасе: вул. Леніна, 32.

Таксама прыём дакументаў працягваецца і ў каледжах Купалаўскага ўніверсітэта. Прыём дакументаў на аснове агульнай базавай адукацыі (9 класаў) пройдзе па 3 жніўня, а на аснове агульнай сярэдняй адукацыі (11 класаў) – па 11 жніўня.

Прыёмная камісія Гуманітарнага каледжа працуе па адрасе: вул. Леніна, 4.

Прыём дакументаў у Тэхналагічны каледж праводзіцца па адрасе: вул. М. Горкага, 84.

Ваўкавыскі каледж прымае дакументы па адрасе: г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33.

Прыёмная камісія Лідскага каледжа працуе па адрасе: г. Ліда, вул. Савецкая, 18.

Падрабязней пра прыём дакументаў можна знайсці на сайце abit.by, а таксама на сайтах Гуманітарнага, Тэхналагічнага, Ваўкавыскага і Лідскага каледжаў.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы чакае абітурыентаў у ліку сваіх будучых студэнтаў!