Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Ліпень 2026 11:30

Замежныя студэнты Купалаўскага ўніверсітэта знаёмяцца з гісторыяй Гродна

IMG 359929 ліпеня магістранты з Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Адукацыйны менеджмент" на педагагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы, наведалі Стары замак. Праграма прафесійнай падрыхтоўкі замежных студэнтаў, разлічаная на перыяд з 1 чэрвеня па 30 верасня 2026 года, уключае ў сябе не толькі лекцыйныя заняткі, але і апусканне ў гісторыю і культуру Беларусі.

Будучыя кіраўнікі сферы адукацыі дэталёва азнаёміліся з багатымі экспазіцыямі Старога замка, размешчанымі ў васьмі выставачных залах. Магістранты вывучылі ключавыя этапы забудовы Замкавай гары - ад дзядзінца XI-XII стагоддзяў і гатычнага замка Вітаўта да рэнесанснага палаца Стэфана Баторыя і перабудоў наступных стагоддзяў. Госці ўбачылі ўнікальныя археалагічныя знаходкі, зброю, старажытныя прадметы побыту і дакладныя гістарычныя рэканструкцыі баявых сцягоў.

Купалаўцы адзначылі, што традыцыйны фармат выставы гарманічна спалучаўся з перадавымі тэхналогіямі: інтэрактыўнымі вітрынамі, мультымедыйнымі кіёскамі і 3D-мапінгам, дзякуючы якому на сценах вежы "ажыла" першая графічная выява Гродна – знакамітая гравюра Адэльгаўзера-Цюнта.

Завяршылася экскурсія наведваннем назіральнай пляцоўкі Старога замка, з якой перад гасцямі адкрыліся маляўнічыя віды на раку Нёман, старажытную Каложскую царкву і Новы замак, які стаіць па суседстве. Фінальным акордам сустрэчы стала памятная фотасесія.