Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 10 Жнівень 2026 15:22

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Цімур Сіўко – сярэбраны прызёр ІІІ Міжнароднай алімпіяды па штучным інтэлекце

photo 2026 08 10 14 21 58Беларуская зборная ўпершыню выступіла на ІІІ Міжнароднай алімпіяды па штучным інтэлекце, якая праходзіла з 2 па 8 жніўня ў Астане (Казахстан). Сярэбраную ўзнагароду ў скарбонку каманды прынёс студэнт 1-га курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Цімур Сіўко.

Цімур, нядаўні выпускнік гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага, увайшоў у склад нацыянальнай каманды разам з трыма школьнікамі.

Варта адзначыць, што шлях да поспеху пачаўся задоўга да фіналу. Спачатку хлопец прайшоў абласны адбор, затым – рэспубліканскі этап, дзе вызначыўся склад зборнай. «Палова задач для мяне былі незнаёмымі, – прызнаецца Цімур. – Але менавіта гэта і стала галоўным выклікам. Прыйшлося разбірацца літаральна на хаду, шукаць нестандартныя падыходы і правяраць свае гіпотэзы».

Па словах першакурсніка, падрыхтоўка і сам удзел сталі для яго неацэнным досведам. «Шчыра кажучы, усё трымалася на энтузіязме – і маім, і нашых настаўнікаў. Мы не баяліся спрабаваць новае, вучыцца ў сапернікаў і выходзіць за рамкі звыклага. Гэта быў выдатны перыяд, які даў мне значна больш, чым проста ўзнагарода», – дзеліцца ўражаннямі першакурснік.

Дэбютнае выступленне беларускай каманды на такой прэстыжнай міжнароднай арэне завяршылася паспяхова, што стала яскравым сведчаннем высокага ўзроўню падрыхтоўкі моладзі ў сферы штучнага інтэлекту.

Віншуем Цімура і жадаем новых перамог на шляху да вялікіх адкрыццяў!