Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Жнівень 2026 11:48

Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў каравай-фэсце «Бацькава булка» ў Свіслачы

Галоўнае свята хлеба і хлебапёкаў пройдзе 15 жніўня. Гасцей чакаюць займальныя пляцоўкі, яркія выступленні і найсмачныя пачастункі.

Адкрыццё фестывалю адбудзецца ў 14.00 на плошчы К. Маркса. Потым гледачоў чакае канцэртная праграма майстроў мастацтваў.

Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў насычаную праграму: трактар-трыял, марафон песень, выступленні калектываў з усёй Беларусі, футбольны матч і спектакль «Ноч Земфіры».

Кожны жадаючы зможа наведаць выставы кулінарных шэдэўраў ад прафесійных пекараў і аматараў, а таксама самастойна вырабіць хлебабулачны выраб на інтэрактыўнай экскурсіі «Ад збожжа да хлеба».

Таксама госці свята змогуць пабываць на этна-забаўляльных, спартыўных і анімацыйных пляцоўках, зрабіць яркія здымкі ў фотазоне і перакусіць у кафэ пад адкрытым небам. Для маленькіх наведвальнікаў будуць арганізаваны атракцыёны.

Увечары на галоўнай сцэне на плошчы К. Маркса пройдзе ўзнагароджанне лаўрэатаў і пераможцаў каравай-фэсту, а затым - запальны гала-канцэрт з удзелам зорнага госця з Расіі і дыскатэка.

Для тых, хто плануе застацца на ноч, упершыню на фестывалі будзе працаваць палатачны гарадок. Астатнія змогуць паглядзець урачыстае адкрыццё ў анлайн-рэжыме.

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у яркім свяце!