Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 04 Верасень 2024 13:07

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да творчых і пазнавальных праектаў універсітэта

IMG 2678Стаць часткай разнастайных творчых, валанцёрскіх, навукова-пазнавальных і іншых калектываў Купалаўскага ўніверсітэта – лёгка. Аб'яднанні па інтарэсах ГрДУ імя Янкі Купалы дапамогуць выявіць, раскрыць і рэалізаваць патэнцыял кожнага студэнта!

Далучыўшыся да творчых калектываў, вы атрымаеце магчымасць развіць свае ўнікальныя здольнасці. Удзел у канцэртах, выставах і конкурсах не толькі ўзбагаціць кругагляд, але і дапаможа знайсці аднадумцаў.

Валанцёрства - гэта не проста спосаб дапамагчы іншым, але і выдатная магчымасць навучыцца нечаму новаму, развіць лідарскія якасці і пашырыць кола зносін.

Ва ўніверсітэце існуе мноства ініцыятыў, дзе вы зможаце ўдзельнічаць у арганізацыі мерапрыемстваў, дапамагаць у дабрачынных праектах і аказваць падтрымку розным сацыяльным групам. Гэта не толькі важна, але і неверагодна натхняе!

Таксама запрашаем далучыцца да розных іншых калектываў – спартовых секцый, даследчых груп і культурных таварыстваў. Гэта шанец паспрабаваць сябе ў новых ролях, актыўна бавіць час з карысцю і, магчыма, адкрыць у сабе талент, пра які вы нават не падазравалі.

Вось пералік праектаў па інтарэсах, дзе кожны зможа знайсці нешта для сябе: "Здаровым быць модна!"; "Зялёны ўніверсітэт"; "Псіхалагічны салон"; "Садружнасць"; «Дары сябе без астатку»; "Творчасць без межаў"; "Медыя праект"; "Школа асветы"; "Жывая гісторыя"; "Дарогамі Перамогі"; "Літаратурны праект"; "Кіно ў дэталях"; "Партызанская быль"; "Новае пакаленне".

Па падрабязную інфармацыю неабходна звяртацца па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, кабінет 308, кантактны тэлефон: 80(152) 39 72 09.

Удзел ва ўніверсітэцкіх праектах зробіць студэнцкія будні яркімі і насычанымі, напоўніць іх новымі знаёмствамі, цікавымі падзеямі і досведам, які застанецца на ўсё жыццё. Не выпусціце магчымасць стаць часткай універсітэцкай супольнасці і пакінуць свой важны след у яго гісторыі!

 

photo 2024 09 03 10 42 11