Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Сакавік 2025 14:28

Купалаўцы прынялі ўдзел у прэзентацыі патэнцыялу беларускай адукацыі ў Расіі

IMG 5418Сёння, 11 сакавіка 2025 года, у дзелавым і культурным цэнтры пры пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі праходзіць прэзентацыя патэнцыялу беларускай сістэмы адукацыі. ГрДУ імя Янкі Купалы на гэтым форуме прадстаўляюць начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко і Іна Астроўская, начальнік аддзела маладзёжных праектаў і ініцыятыў.

Супрацоўнікі ўніверсітэта з гонарам і прафесіяналізмам прадстаўляюць Купалаўскі ўніверсітэт, дзелячыся дасягненнямі і перавагамі ГрДУ імя Янкі Купалы. Прэзентацыя беларускай сістэмы адукацыі – важны крок ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва і абмену вопытам у галіне адукацыі.

На працягу дня ў рамках мерапрыемства будуць праходзіць выстава і прэзентацыя ўстаноў адукацыі, дзе кожны ўніверсітэт зможа прадэманстраваць свае дасягненні і патэнцыял. У другой частцы мерапрыемства адбудзецца круглы стол, дзе вядучымі спецыялістамі будуць абмяркоўвацца пытанні патрыятычнай тэматыкі. Удзел у ім прыме Іна Астроўская.

Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі адыгрывае ключавую ролю ў фарміраванні адукацыйнага асяроддзя і культурнай разнастайнасці. Купалаўцы заўсёды рады прыняць удзел у такіх важных падзеях і ўпэўнены, што актыўнае ўзаемадзеянне будзе садзейнічаць развіццю адукацыі і навукі на сусветнай арэне.