Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Чэрвень 2025 16:55

ГрДУ імя Янкі Купалы 5-ы раз удастоены звання лаўрэата конкурсу «Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці»

5391023429769099621Гэтае рашэнне прыняла Камісія па прысуджэнні Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці за 2024 год.

Конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца штогод, пачынаючы з 1999 года, і з'яўляецца самым аўтарытэтным праектам у рэспубліканскім конкурсным руху за якасць. Яго правядзенне дае магчымасць выдзяляць сярод беларускіх арганізацый прадпрыемствы-лідэры, якія выбудоўваюць стратэгію і тактыку свайго развіцця на аснове якасці, і забяспечвае прызнанне іх дасягненняў на дзяржаўным узроўні. Удзельнікі конкурсу прымаюць да ўвагі сучасныя прынцыпы і ідэі, увасобленыя ў мадэлі Прэміі Урада, дэманструюць упэўненае валоданне эфектыўнымі метадамі менеджменту, высокую рэзультатыўнасць і ўстойлівае развіццё.

Нагадаем, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы быў упершыню ўдастоены Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2010 годзе, затым у 2015, 2018 і 2021 – пацвердзіў званне лаўрэата гэтага конкурсу.