Прыём заявак на ўдзел ажыццяўляецца з 13 да 31 кастрычніка. Разгляд заявак пройдзе з 3 па 6 лістапада, а падвядзенне і аб'яўленне вынікаў конкурсу – з 10 па 12 лістапада.
Заявачныя дакументы – заяўка і бізнес-план – на конкурс прадастаўляюцца ў электронным і папяровым выглядзе. У электронным выглядзе – на адрас электроннай пошты vasil@grsu.by, у папяровым выглядзе – з панядзелка па пятніцу з 8:30 да 17:00 па адрасе: г. Гродна, вул. Гаспадарчая, 21/А.
Асаблівы прыярытэт пры адборы атрымаюць інавацыйныя праекты, якія грунтуюцца на тэхналогіях V і VI тэхналагічных укладаў, заснаваныя на прымяненні айчынных тэхналогій і прадугледжваюць прыцягненне да рэалізацыі праекта навучэнцаў і супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Не прапусціце шанец атрымаць падтрымку свайго інавацыйнага праекту!
Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў інфармацыйным лісце.