Прадставіўшы новага прарэктара, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка адзначыла высокія прафесійныя і чалавечыя якасці Вячаслава Раманенку.
– Вячаслаў Уладзіміравіч сапраўдны палкоўнік ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Чалавек, які з'яўляецца не толькі таленавітым кіраўніком, але проста добрым чалавекам. Вельмі адказным, вельмі надзейным і вельмі добрасумленным, – падкрэсліла Ірына Фёдараўна.
Падзякаваўшы за такія цёплыя словы, Вячаслаў Раманенка адзначыў, што вельмі рады стаць часткай купалаўскай сям'і, будзе старанна працаваць і не падвядзе новы калектыў.
Вячаслаў Раманенка прайшоў доўгі шлях ад курсанта да кіраўніка ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці, якім стаў у 2015 годзе. За гэты час ён стаў спецыялістам, за плячыма якога багаты досвед працы. І гэты досвед, безумоўна, дапаможа яму на новай пасадзе.