На пачатку Форума да ўдзельнікаў звярнулася прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун.
– Атрадны той факт, што прататыпы, інавацыйныя ідэі будуць прадстаўлены не толькі нашымі студэнтамі трынаццаці факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта, але свае распрацоўкі будуць прадстаўляць яшчэ навучэнцы Тэхналагічнага каледжа. Сёння нам трэба будзе абмен вопытам паміж інавацыйнымі, паспяховымі хлопцамі, якія глядзяць у будучыню. Таму што мы трывала будуем сучаснасць на сустрэчу будучыні, - адзначыла Наталля Зігмундаўна.
Праграма IV Форума інавацый і ідэй «ІнаФэст-2025» аказалася насычанай і прадуктыўнай. Удзельнікі наведалі выставу-конкурс "ПраСтарт-2025", дзе яны змаглі паказаць свае прататыпы і праектныя рашэнні ў фармаце дыялогу з журы. На мерапрыемстве прайшлі прэзентацыі студэнцкіх навуковых аб'яднанняў і выступленні "Ад ідэі да інавацыйнага бізнесу", а таксама стэндавая сесія для абмену ідэямі, фарміравання каманд і абмеркавання новых ініцыятыў. Кульмінацыяй форуму стала аб'яўленне і ўзнагароджанне пераможцаў выставы-конкурсу "ПраСтарт-2025".
Удзельнікі-пераможцы атрымалі магчымасць прадставіць свае ідэі на XV Рэспубліканскім конкурсе "100 ідэй для Беларусі", форуме "Startup Generation" (ПВТ) і іншых інавацыйных пляцоўках.
У намінацыі "Лепшы прадукт" пераможцам стаў магістрант фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Бойка з распрацоўкай "Устаноўка для вывучэння каразійнай стойкасці металаў". Студэнт 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Мікіта Пшанічны атрымаў перамогу ў намінацыі “Лепшая паслуга” з працай “Геаінфармацыйная сістэма “ArcheoGISBY””.
Форум стаў яшчэ адным важным крокам на шляху да стварэння і прасоўвання новых тэхналагічных рашэнняў, а таксама пацвердзіў імкненне ўніверсітэта падтрымліваць і развіваць таленавітую моладзь.

