Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Лістапад 2025 16:51

РІКВ апублікаваў тэставыя заданні для падрыхтоўкі да ЦЭ і ЦТ па новаму прадмету

IMG 6077Увага выпускнікам школ і будучым абітурыентам! Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў размясціў на сваім афіцыйным сайце варыянты экзаменацыйных заданняў па прадмеце «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».

РІКВ падаў школьнікам для самастойнай падрыхтоўкі шэсць паўнавартасных варыянтаў экзаменацыйных заданняў, якія поўнасцю адпавядаюць тым тэставым заданням, якія яны будуць вырашаць на афіцыйным экзамене.

Знайсці матэрыялы можна на сайце РІКВ у раздзеле «Інфармацыя» або па спасылцы.