Самай важнай падзеяй для ўсёй краіны і ўніверсітэта стала інаўгурацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, у цырымоніі прыняла ўдзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. У Купалаўскім універсітэце прайшла сустрэча Алены Балдоўскай, сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, са студэнтамі юрыдычнага факультэта, дзе абмеркавалі актуальныя пытанні выбарчага працэсу.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы быў арганізаваны прагляд фільма «Чужое неба» з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца. Таксама ў сакавіку ва ўніверсітэце адбылася важная і доўгачаканая падзея - адкрыццё новага корпуса фізіка-тэхнічнага факультэта і прасторы па інтарэсах тэхнічнага профілю «Саюз тэхнікі і творчасці», удзельнікамі якога сталі Міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык і намеснік генеральнага дырэктара ТАА «Фундамент-буд» Сяргей Кунцэвіч.
Яшчэ адной важнай падзеяй сакавіка стала праходжанне дзяржаўнай акрэдытацыі, падчас якой Камісія Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь паспяхова завяршыла сваю працу.
У першым вясновым месяцы прайшоў шэраг грамадскіх мерапрыемстваў. Завяршыўся штогадовы грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!», мерапрыемства, арганізаванае сярод студэнтаў універсітэта і навучэнцаў каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Таксама прайшоў фестываль «Гомель - маладзёжная сталіца 2025», які сабраў больш за 300 удзельнікаў, сярод якіх лідэры і актывісты грамадскіх аб'яднанняў, пераможцы творчых конкурсаў, валанцёры і інаватары.
Месяц адзначыўся важнымі падзеямі ў навуковай сферы: адбылося пасяджэнне прафесарскага сходу, на якім залатыя розумы ўніверсітэта сабраліся, каб абмеркаваць развіццё навукі на бліжэйшыя 5 гадоў; былі аб'яўлены пераможцы шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды ГрДУ імя Янкі Купалы і падведзены вынікі VII Фестывалю педагагічных класаў. У Купалаўскім універсітэце былі арганізаваны розныя канферэнцыі: адбылася XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, дзе абмеркавалі пытанні прававога рэгулявання; XIХ Міжнародная студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Сацыялагічныя чытанні - 2025», у рамках якой удзельнікі прадставілі свае даследаванні, праекты і распрацоўкі, а таксама завялі новыя знаёмствы і наладзілі супрацоўніцтва з калегамі з розных навучальных устаноў; міжнародная канферэнцыя «ЗААЛАГІЧНЫЯ ЧЫТАННІ – 2025», у рамках якой абмеркавалі актуальныя праблемы экалогіі. Акрамя таго, быў арганізаваны круглы стол «Апошняя кніга Францыска Скарыны», прымеркаваны да 500-годдзя кнігі «Апостал». Прайшоў семінар Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці на базе ГрДУ імя Янкі Купалы з удзелам прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прадстаўнікоў аддзелаў ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарадскога і раённых выканаўчых камітэтаў, адказных за інфармацыйную работу, галоўных рэдактараў СМІ рэгіёна, а таксама супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта. Быў праведзены крэатон «Цэнтр супрацоўніцтва», дзе прадставілі інавацыйныя ідэі дызайну Беларуска-Кітайскага культурна-адукацыйнага цэнтра ГрДУ імя Янкі Купалы і Сіньцзянскага педагагічнага ўніверсітэта.
Студэнты і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта актыўна прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 82-годдзю Хатынскай трагедыі. Прайшоў мітынг-рэквіем “Купалаўцы памятаюць” і адкрыты дыялог пра трагедыю і памяць «Хатынь – боль і гнеў».
У Купалаўскім універсітэце надалі ўвагу рабоце прафсаюзных арганізацый. Адбылася справаздачная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў і справаздачная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў . Таксама ва ўніверсітэце прайшла штогадовая акцыя па фармаванні студэнцкіх атрадаў, дзе студэнты змаглі падаць заяўкі.
Самымі душэўнымі і па-сапраўднаму вясновымі падзеямі сталі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага жаночага дня. У Купалаўскім універсітэце прайшла акцыя «Вясновы патруль» і святочны канцэрт, прысвечаны двум важным датам - Міжнароднаму жаночаму дню і Дню абаронцаў Айчыны. Яшчэ адной прыгожай падзеяй стаў фінал конкурсу «Міс і Містар універсітэт - 2025», уладальнікамі ганаровых тытулаў сталі Вераніка Кузьміцкая, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання і Станіслаў Чопка, студэнт юрыдычнага факультэта. Таксама ў сценах універсітэта прайшоў VIII Адкрыты фестываль «Наўруз Байрам», які стаў сімвалам вясны і навагоддзя, які сімвалізуе гармонію і адзінства.
Сакавік таксама адзначыўся спартыўнымі і творчымі дасягненнямі студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, якія заваявалі срэбра на адкрытым турніры па міні-футболе «Вясновыя ластаўкі - 2025», прымеркаванага да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі Студыі гутарковага жанру «Канферанс» былі ўдастоены дыплома III ступені ў намінацыі «Драматычны тэатр» на Х Адкрытым міжнародным фестывалі-конкурсе «Творчасць без межаў».
У сакавіку ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы актыўна вялася прафарыентацыйная праца, у рамках якой прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце», які сабраў больш за 2 тысячы чалавек.
Такая шматпланавая і насычаная дзейнасць універсітэта сведчыць аб тым, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы актыўна развіваецца навука, адукацыя, творчасць, патрыятычнае выхаванне і інавацыйныя праекты, што робіць істотны ўклад у развіццё не толькі ВНУ, але і ўсёй краіны.