Спікерам мерапрыемства выступіла старшая выкладчыца кафедры электратэхнікі і электронікі фізіка-тэхнічнага факультэта Ірына Гаўрылава. Яна падрабязна пазнаёміла школьнікаў з рознымі інжынернымі спецыяльнасцямі факультэта. Таксама ў сваім выступленні Ірына Леанідаўна не толькі расказала пра асаблівасці навучання і магчымасці кар'ернага росту, але і закранула тэму патрабаванняў да кампетэнцый сучаснага інжынера і пытанні паступлення для выпускнікоў інжынерных класаў.
Важнай часткай мерапрыемства стаў адкрыты дыялог з выпускнікамі фізіка-тэхнічнага факультэта. Яны падзяліліся з вучнямі гісторыямі свайго поспеху і прафесійнымі дасягненнямі.
Гэты семінар стаў важнай часткай прафарыентацыйнай работы. Ён не толькі прадставіў школьнікам каштоўную інфармацыю аб універсітэце, але і дапамог ім у прыняцці рашэння наконт будучага паступлення.
20 студзеня ў прасторы па інтарэсах тэхнічнага профілю «Саюз тэхнікі і творчасці» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся семінар «Інжынерная адукацыя: вопыт і перспектывы». Мерапрыемства сабрала навучэнцаў інжынерных класаў гімназіі № 6 імя Ф.Э. Дзяржынскага горада Гродна і гімназіі № 9 імя Ф.П. Кірычэнка горада Гродна.

