Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Люты 2026 10:20

Дэкан факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Вольга Янчурэвіч прыняла ўдзел у стварэнні навучальнага дапаможніка па біялогіі

5472329248040227533У Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася прэзентацыя новага вучэбна-метадычнага дапаможніка «Методыка выкладання біялогіі ў 6-9 класах». У ліку сямі аўтараў - дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вольга Янчурэвіч. Выданне заклікана дапамагчы педагогам захапіць навучаннем сучасных школьнікаў.

Аўтары-распрацоўшчыкі не толькі прэзентавалі сваю распрацоўку, але і правялі майстар-клас для настаўнікаў-практыкаў, паказаўшы, як ператварыць тэарэтычныя асновы ў працоўную прыладу.

Вольга Янчурэвіч падкрэсліла практычную каштоўнасць вучэбна-метадычнага дапаможніка:

– У нашым дапаможніку мы паказваем, што настаўнік павінен крыху па-іншаму падыходзіць да выкладання такога прадмета, як біялогія. Педагог павінен ісці ў нагу з часам, у нагу з нашымі вучнямі. Мы не адмаўляемся ад традыцыйных метадаў, але мы ўкараняем новыя тэхналогіі, метады і прыёмы, якія ўжо выкарыстоўвалі і прымянялі некаторыя нашы педагогі і маюць пазітыўны вопыт.

У дапаможніку былі аб'яднаны элементы функцыянальнай пісьменнасці і актуальныя экалагічныя кейсы.

Рэктар Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сяргейка падкрэсліла, што дапаможнік з'яўляецца ўнікальным, бо ў ім адсутнічае лішняя інфармацыя, кожны прадэманстраваны алгарытм працуе, а фокус зрушаны на практыку. Таксама дапаможнік адаптыўны для вучняў розных класаў.

Навіна напісана па матэрыяле «Гродна Плюс».