Больш за ўсё ўдзельнікаў заключнага этапу было ў алімпіядах па матэматыцы - 176 чалавек, па англійскай мове – 115 чалавек, па біялогіі (для спецыяльнасцей факультэта біялогіі і экалогіі) – 54 чалавекі, па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі – 52 чалавекі.
У заключным этапе шматпрофільнай алімпіяды прынялі ўдзел абітурыенты з усіх абласцей Беларусі. Найбольшая колькасць удзельнікаў заключнага этапа з г. Гродна – 47,51%, Гродзенскай вобласці – 32,37%, з Брэсцкай вобласці – 8,92%, з Мінскай вобласці – 4,77%. З Гомельскай вобласці і Віцебскай вобласці было па 13 удзельнікаў, з Магілёўскай вобласці 4 удзельнікі, з Расіі – 1 удзельнік.
Адзначым, што ўдзельніца з Масквы брала ўдзел у алімпіядзе па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
З вынікамі выканання сваёй працы кожны ўдзельнік атрымаў магчымасць азнаёміцца ў Лічбавым кабінеце абітурыента з 10.00 на наступны дзень пасля напісання алімпіяды. Інфармацыя аб пераможцах будзе аб'яўлена 27 лютага пасля 15.00 на сайце abit.by.