Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Люты 2026 16:11

У ГрДУ імя Янкі Купалы адзначылі 20-годдзе інжынерна-будаўнічай адукацыі

IMG 7146 2721 лютага на інжынерным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 20-годдзю падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў. Удзельнікамі важнай падзеі сталі выкладчыкі і выпускнікі розных гадоў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На сустрэчы прысутнічалі прафесар кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук Яўген Роўба, які займаў пасаду рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 2005 па 2012 гады, першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, дэкан інжынернага факультэта Дзмітрый Ліннік і дацэнт кафедры архітэктуры і будаўніцтва інжынернага факультэта Ала Волік.

Прафесар кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук Яўген Роўба падзяліўся з прысутнымі ўспамінамі аб заснаванні інжынернага факультэта. Яўген Аляксеевіч з павагай і цяплом адазваўся аб выкладчыках, якія прарабілі і працягваюць рабіць вялікую працу на карысць інжынернай адукацыі.

Да ўдзельнікаў звярнуўся першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі, адзначыўшы важнасць інжынернай адукацыі не толькі для Гродзенскага рэгіёна, але і для ўсёй краіны. Аляксандр Яўгенавіч падзякаваў усім, хто мае дачыненне да адкрыцця інжынернага факультэта, а таксама выпускнікам за выбар на карысць Купалаўскага універсітэта.

Пасля ўдзельнікі наведалі Тэхнапарк Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, дзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання. Каштоўнымі падарункамі за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў былі ўзнагароджаны ганаровыя госці. Таксама былі ўзнагароджаны кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў за шматгадовае плённае супрацоўніцтва і значны ўклад у забеспячэнне практычнай падрыхтоўкі інжынераў-будаўнікоў для Гродзенскага рэгіёна.

Сустрэча прайшла ў цёплай і настальгічнай атмасферы. Выпускнікі змаглі пагутарыць з выкладчыкамі, падзякаваць ім за неацэнную працу, падзяліцца ўспамінамі і расказаць пра свае прафесійныя дасягненні.