Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Люты 2026 11:32

Замежныя студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у першай агульнаўніверсітэцкай віктарыне "Мост культур"

IMG 8420 7У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася першая агульнаўніверсітэцкая віктарына "Мост культур" для замежных студэнтаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Першасная прафсаюзная арганізацыя навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Віктарына складалася з пяці тэматычных тураў, якія ахопліваюць розныя аспекты гісторыі і культуры Беларусі. У дапамогу ўдзельнікам калектыў навуковай бібліятэкі ўніверсітэта падрыхтаваў тэматычную выставу з літаратурай, дзе студэнты маглі знайсці адказы на некаторыя пытанні.

Удзельнікі віктарыны ўзгадалі правілы рускай мовы, пазнаёміліся са знакамітымі мясцінамі горада Гродна і Беларусі, а таксама з асаблівасцямі нацыянальнай кухні і заканадаўства.

У спаборніцтве прынялі ўдзел 12 каманд, якія прадстаўляюць розныя факультэты ўніверсітэта. Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі першай, другой і трэцяй ступені.