Марына Яўгеньеўна прадставіла даклад на тэму "Жанчына і дзяржава: уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь". У сваім выступленні яна расказала аб ролі грамадзян Рэспублікі Беларусь у развіцці рэгіёнаў. Асаблівая ўвага ў дакладзе была ўдзелена ролі жанчыны ў развіцці дэмаграфічнай праграмы і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Марына Яўгеньеўна расказала аб дзяржаўных праграмах падтрымкі беларускіх жанчын, нацэленых на павышэнне нараджальнасці.
Таксама ў рамках сустрэчы Марына Карпіцкая расказала аб дасягненні ключавых макраэканамічных параметраў развіцця Рэспублікі Беларусь за мінулую пяцігодку і стратэгічных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026-2030 гады, зрабіла акцэнт на ўкладзе Гродзенскага рэгіёну ў развіццё краіны, дала падрабязныя характарыстыкі ключавых параметраў развіцця галінаў народнай гаспадаркі, а таксама абазначыла пункты ўдасканалення сістэмы адукацыі з улікам патрабаванняў рэальнага сектара эканомікі краіны.
У час сустрэчы была закранута тэма добраўпарадкавання Беларусі. Марына Яўгенаўна падзялілася вынікамі рэалізацыі рэспубліканскіх праграм, накіраваных на добраўпарадкаванне гарадоў, вуліц, маленькіх населеных пунктаў і заклікала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства актыўна ўдзельнічаць у праграмах павышэння якасці жыцця насельніцтва.
Сустрэча прайшла ў межах адкрытага дыялогу. Удзельнікі актыўна прымалі ўдзел у абмеркаванні ўзнятых тэм, задавалі пытанні і выказвалі сваё меркаванне.
25 сакавіка ва ўстанове адукацыі “Гімназія № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна” прайшла сустрэча ў рамках рэалізацыі праекта “Гімназічныя чытанні”. Спікерам мерапрыемства выступіла дэкан факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая.

