У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і грамадскіх экалагічных арганізацый.
На парадку дня былі пытанні экалагічнай асветы дзяцей і моладзі. Вольга Віктараўна выступіла перад прысутнымі з дакладам на тэму «Экалагічная асвета дзяцей і моладзі ў ходзе адукацыйнага працэсу, напрамкі дзейнасці, праблемныя пытанні». Таксама з дакладам выступіла дырэктар Гродзенскага абласнога эколага-біялагічнага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяна Гінч.
Падчас пасяджэння ўдзельнікі абмеркавалі запланаваныя мерапрыемствы экалагічнай накіраванасці ў Гродзенскай вобласці і формы работы з моладдзю і дзецьмі па экалагічнай асвеце.
17 сакавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 38 імя Кірылы Тураўскага г. Гродна" прайшло пасяджэнне Грамадскага каардынацыйнага экалагічнага савета. Удзельнікам мерапрыемства стала дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта Вольга Янчурэвіч.


