Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Красавік 2026 16:05

Купалаўскі ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у патрыятычным конкурсе песень і вершаў

5427011982948242652Упраўленне па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце сумесна з цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы аб'яўляюць аб правядзенні тэатралізаванага конкурсу песень і вершаў ваенных гадоў "Вялікай Перамозе прысвячаецца…". Мерапрыемства прымеркавана да 81-годдзя з Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Конкурс праводзіцца з мэтай выхавання грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, а таксама для раскрыцця творчага патэнцыялу моладзі Гродзеншчыны і захавання памяці аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

Удзельнікамі мерапрыемства могуць стаць навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі горада Гродна і Гродзенскай вобласці. Прыняць удзел можна як індывідуальна, так і ў складзе калектыва.

Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях: "Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)", "Эстрадны вакал (ансамблі)", "Інструментальны жанр" і "Сцэнічнае слова".

Каб стаць удзельнікам, неабходна да 27 красавіка запоўніць заяўку і адправіць яе на электронную пошту: csi@grsu.by.

Конкурс пройдзе 30 красавіка на галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта па адрасе: вул. Леніна, 32 у 11:00.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе і ўшанаваць памяць герояў вайны праз мастацтва!

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці ў Палажэнні.