Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Красавік 2026 13:55

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі акцыі па добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу "Курган Славы"

DSC 705325 красавіка на мемарыяльным комплексе "Курган Славы" адбылася акцыя "Памяці Вялікай Перамогі", накіраваная на добраўпарадкаванне месцаў воінскіх пахаванняў. Мерапрыемства аб'яднала прадстаўнікоў розных ведамстваў і пакаленняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці і сярэдняй школы №18 імя Л.М. Даватара г. Гродна.

У рамках сумеснай работы была прыведзена ў парадак тэрыторыя мемарыяла. Гэта ініцыятыва, прымеркаваная да маючага адбыцца Дня Перамогі, стала важным сімвалам захавання гістарычнай памяці. Удзельнікі акцыі адзначылі, што клопат аб помніках - гэта не толькі абавязак, але і даніна глыбокай павагі подзвігу герояў, якія падарылі нам мірнае неба.