Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Май 2026 11:25

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі турніру па кібербяспецы

519967108756898618613 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшоў фінал турніру па кібербяспецы BSUIR Cybersecurity Day. У лік пераможцаў увайшлі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Конкурс сабраў 175 знаўцаў кібербяспекі з усіх вышэйшых навучальных устаноў і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі краіны. У фінал конкурсу прайшлі 20 удзельнікаў, якія паказалі найлепшыя вынікі на адборачных этапах.

У рамках конкурсу маладыя знаўцы кібербяспекі пагрузіліся ў рэальныя кейсы, з якімі працуюць спецыялісты ў сферы бяспекі, і прадэманстравалі не толькі свае веды, але і ўменне нестандартна падысці да рашэння пастаўленых задач.

Па выніках конкурсу два месцы ў тройцы пераможцаў занялі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта. Студэнт трэцяга курса спецыяльнасці «Праграмная інжынерыя» Глеб Шадура стаў уладальнікам другога месца. Трэцяе месца ў конкурсе атрымаў студэнт другога курса спецыяльнасці "Кібербяспека" Іван Саванец.

Віншуем купалаўцаў з прызавымі месцамі!