Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Май 2026 16:13

Выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта навучылі ствараць тэставыя заданні з дапамогай штучнага інтэлекту

IMG 0402У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках праекта "ШІасяроддзе" прайшлі практычныя заняткі, прысвечаныя праектаванню і ўкараненню фондаў ацэначных сродкаў (ФАС) з прымяненнем нейрасеткавых тэхналогій і іх інтэграцыі з Адукацыйным парталам універсітэта.

Заняткі правяла старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Алена Сняжко. Яна пакрокава расказала ўдзельнікам аб тым, як з дапамогай генератыўных мадэлей распрацоўваць тэставыя заданні па навучальных дысцыплінах. У час свайго выступлення Алена Вячаславаўна звярнула ўвагу на неабходнасць апоры на таксанамію Блюма пры стварэнні рознаўзроўневых заданняў: ад праверкі запамінання фактаў і разумення сутнасці з'яў да прымянення ведаў у новых умовах і самастойнага аналізу інфармацыі. Такі падыход дазваляе ствараць валідныя вымяральныя прылады, якія дапамагаюць дыягнаставаць глыбіню засваення студэнтамі навучальнага матэрыялу.

У рамках практычнай часткі занятку прайшла дэманстрацыя хуткага імпарту згенераваных файлаў у фарматах Aiken і GIFT на Адукацыйны партал.

- Генерацыя тэставых заданняў з дапамогай нейросетак робіць працу выкладчыкаў асабліва адказнай, - адзначыла Алена Сняжко. - Трэба дакладна акрэсліць прадметную вобласць, пазначыць узровень ведаў студэнтаў, у канцы працэсу - ацаніць якасць прапанаваных тэставых заданняў на валіднасць, надзейнасць і адназначнасць. У цэлым крытычна прааналізаваць машынны кантэнт.

У фінале занятку ўдзельнікі разгледзелі тыповыя віды ШІ-«галюцынацый»: факталагічныя памылкі, скажэнні крыніц, лагічныя супярэчнасці ў фармулёўках пытанняў і дыстрактараў.

Правядзенне чарговага занятку ў рамках праекта «ШІ-асяроддзе» даказвае, што эфектыўнае ўжыванне штучнага інтэлекту ў адукацыі магчыма толькі пры спалучэнні тэхналагічных магчымасцяў нейрасетак з метадычнай пісьменнасцю выкладчыкаў. Удзельнікі праекта «ШІ-асяроддзе» не толькі асвойваюць новыя лічбавыя інструменты, але і фарміруюць культуру адказнага выкарыстання штучнага інтэлекту ў вучэбнай дзейнасці.