У ходзе сустрэчы Святлана Дзмітрыеўна падрабязна расказала прысутным, як ШІ-тэхналогіі мяняюць традыцыйныя падыходы да праектавання і вытворчасці. Асаблівую ўвагу ў сваім выступленні яна ўдзяліла промпт-інжынерыі – уменню фармуляваць запыты да моўных мадэляў для атрымання максімальна дакладных і карысных вынікаў. Святлана Дзмітрыеўна прывяла практычныя прыклады эфектыўных прамптаў для вырашэння тыпавых інжынерных задач і адзначыла важнасць асваення базавых прынцыпаў прампт-інжынерыі для сучасных праекціроўшчыкаў і тэхнолагаў.
Таксама Святлана Гогалева расказала аб практычным прымяненні штучнага інтэлекту ў машынабудаванні і праектаванні: ад аптымізацыі праектавання да прэдыктыўнай аналітыкі абсталявання.

26 мая на унітарным прадпрыемстве «Цветліт» прайшоў навучальны семінар на тэму «Прымяненне тэхналогій штучнага інтэлекту ў праектаванні і машынабудаванні», арганізаваны Рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем «Веды». Спікерам выступіла дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Святлана Гогалева.