Азербайджанскі ўніверсітэт моў прадставілі прарэктар па навуковай рабоце Гаміда Аліева, прарэктар па міжнародных сувязях Жаля Гарыбава, начальнік аддзела міжнародных адносін Зейнал Джафараў, начальнік аддзела навукі Сеўда Іманава і дырэктар Цэнтра беларускай мовы і культуры Сяргей Клімаў.
Удзельнікамі з боку ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прарэктар па навуковай рабоце Наталля Башун, начальнік навукова-даследчай часткі Антон Глазеў, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава і начальнік аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Алеся Бялко.
Пасля прывітальных слоў Наталлі Зігмундаўны і падзяк азербайджанскіх калег за падтрымку штогадовай акцыі «Купалаўская дыктоўка», удзельнікі прадэманстравалі прэзентацыі аб дзейнасці і дасягненнях сваіх навучальных устаноў. Затым бакі перайшлі да абмеркавання перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння ў такіх галінах сацыягуманітарных даследаванняў, як псіхалогія асобы, крызісная і пазітыўная псіхалогія; праблемы цывілізацыйнага развіцця, глабалізацыі і рэгіяналізацыі ў сучасным свеце; тэарэтыка-метадалагічныя асновы гістарычных даследаванняў, тэорыя і гісторыя культуры; даследаванне трыяды «асоба-мова-соцыум» ва ўмовах зменлівага свету; актуальныя праблемы публічных галін права, міжнароднага прыватнага і міжнароднага публічнага права. Таксама калегі абмеркавалі ўдзел супрацоўнікаў і студэнтаў у міжнародных навуковых канферэнцыях, правядзенне сумесных навуковых даследванняў і публікацыі іх вынікаў. Акрамя таго, размова ішла аб распрацоўцы сумесных адукацыйных праграм з выдачай двайных дыпломаў і абмене супрацоўнікамі для чытання лекцый і праходжання стажыровак.
Напрыканцы анлайн-мерапрыемства Наталля Зігмундаўна падзякавала замежным калегам за прадуктыўны дыялог і выказала надзею на далейшае развіццё ўзаемадзеяння.
Даведачна: Гісторыя стварэння Азербайджанскага ўніверсітэта моў бярэ пачатак у 1937 годзе, калі быў створаны факультэт замежных моў пры Азербайджанскім педагагічным інстытуце. У 1948 годзе быў адкрыты самастойны Азербайджанскі інстытут замежных моў. Азербайджанскі ўніверсітэт моў як самастойная вышэйшая навучальная ўстанова заснаваны ў 1973 годзе. У структуру ўніверсітэта ўваходзіць шэсць факультэтаў і 23 цэнтры.
У рэйтынгу QS World University Rankings Азербайджанскі ўніверсітэт моў стабільна ўваходзіць у групу 151-200 лепшых ВНУ свету ў катэгорыі «Сучасныя мовы» (Modern Languages), 251-300 – у катэгорыі «Лінгвістыка» (Linguistics). Унутры краіны Азербайджанскі ўніверсітэт моў упэўнена ўтрымлівае лідэрства як вядучы профільны ўніверсітэт у сферы лінгвістыкі, перакладазнаўства і міжнародных адносін.
Азербайджанскі ўніверсітэт моў мае двухбаковыя пагадненні з дзесяткамі вядучых ВНУ Еўропы, Азіі і СНД. Таксама на базе ўніверсітэта адкрыты рэсурсныя і культурныя цэнтры, створаныя пры падтрымцы замежных пасольстваў.
Супрацоўніцтва з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пачалося з 21 лютага 2025 года. Тады прадстаўнікі Цэнтра беларускай мовы і культуры Азербайджанскага ўніверсітэта моў пры садзейнічанні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы прынялі ўдзел у акцыі «Купалаўская дыктоўка», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. 23 лютага 2026 года прадстаўнікі Азербайджанскага ўніверсітэта моў зноў далучыліся да гэтай акцыі. 26 лютага ў Азербайджанскі ўніверсітэт моў быў накіраваны ліст з падзякай за падтрымку праекта і ўдзел у ім супрацоўнікаў Цэнтра, а таксама з канкрэтнымі прапановамі па развіцці ўзаемадзеяння. Зваротны ліст, у якім рэктар АУЯ выказаў гатоўнасць развіваць міжвузаўскія сувязі, паступіла ў ГрДУ у красавіку.
4 чэрвеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася анлайн-сустрэча з дэлегацыяй Азербайджанскага універсітэта моў. Бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва.







